ЛЁС
Засцярога ля парога.
Сцеле зоркамі дарога.
Сее думкамі былога,
Промнік цягне долю полем.
Смак кахання, водар шчасця.
Пацалункі ля парога.
Кожны крок нясе дарога.
Мары, постаці былога.
Здзекі колюць сноў прычасця.
Дах і позірк грэюць сэрца.
Падарункі ля парога.
Ад радзін у гай дарога
Ўецца плёткамі былога.
Дзеці труцца ля вакенца...
31.08.2024
Свидетельство о публикации №124083106842