Тапiнамбур гарыць ярка-жоутым агнём...

***
Тапінамбур гарыць ярка-жоўтым агнём.
Шкандыбае у грады суседка.
Абяцаюць спякоту апошнюю днём.
Гэты дзень ужо восені сведка.

Рве фасолю суседка, у кошык кладзе,
За сабою цягае услончык.
То прысядзе на ім на шырокай градзе,
То аддасць ураджаю паклончык.

Тапінамбур цвіце ярка-жоўтым агнём,
Нібы восень вітае букетам.
Абяцаюць спякоту апошнюю днём
І суседцы яшчэ - яе лета.

31. 08. 2024 г.


Рецензии