Францыск Скарына
Ён кнігазнавец, кнігалюб.
Нібыта дуб запасіць кольцы,
Стагоддзямі народу люб.
У Полацку ён нарадзіўся,
Пад знакам «Рыбы» – сакавік.
Як потым свет таму дзівіўся:
«Вось напрарочыў маладзік!»
У Вільно ён шкаляр спачатку,
Затым Францыск студэнтам стаў.
Навук сучасных вёў зачатак
Выдатнікам – не без падстаў.
Ён ягеллонец, падуанец,
Вучыўся добра, без параз.
Скарына – моц, не самазванец,
Падзяку атрымаў не раз.
Яго вяла любоў да кнігі:
«Як выдавецтва заснаваць?»
Першааснова – не вярыгі,
Сябе не трэба застаўляць.
«Псалтыр» – склад, першае выданне,
«Апостал», іншых выдаў ён.
Пячатачнік – цвіло каханне,
Навекі, да апошніх дзён.
Як рэнесанс культуры, светач,
Медаль ды ордэн – знакі ёсць!
Францыск Скарына – справы дзеяч,
Для беларусаў свой, не госць...
Свидетельство о публикации №124083101535
Елена Морозова 24 18.11.2024 20:26 Заявить о нарушении
Спасибо за отзыв, Елена!
Татьяна Цыркунова 19.11.2024 09:32 Заявить о нарушении
Елена Морозова 24 19.11.2024 13:38 Заявить о нарушении