Пiсьменнасць наша
Кірыліца яе выток.
Прыгожых слоў квяцісты блікі,
Святой свядомасці расток.
Дасталася яна ад продкаў,
Дарунак нам, а не папрок.
Пісьменнасць – гэта веліч сродкаў,
Культуры нацыі ўрок.
Пісьменнасць, як душа народа,
Выразнасць, праўда, жывасць слоў.
Адлюстраваная прырода,
Пранізлівасць – ажур асноў.
Мы без пісьменнасці сляпыя,
Нібыта крацянё з нары.
Пісьменнасць – казка, песня, мрыя,
Яшчэ з далёкае пары.
Пісьменнасць – сродак існавання,
Краіны без яе няма.
Чаруюць новыя выданні,
Працуюць людзі нездарма.
Свидетельство о публикации №124083101517