Дэжавю

Год за годам далей ад мяне
Родны кут.  І вясёлкі расы.
Дэжавю ўжо з’яўляюцца тут,
Як і русых палёў валасы.

Хоць гусцее з гадамі туман,
Размываючы постаці чары,
З небыцця паўстае любай стан
І вачэй малахітных пажары.

Кажа золак мне любай сляды
Дыяментамі жнівеньскіхі росаў
І няма ні жуды, ні нуды,
Паламаных, знявечаных лёсаў.

Родны кут, ты мой ранак далёкі
Дачакацца б твае мне вясны,
Каб у неба прастор сінявокі
Зацвілі дыванамі ільны!


Рецензии