Люблю цiшыню, адзiноту...
Люблю цішыню, адзіноту,
Пяшчоту сасновых лясоў,
Бяроз маладых пазалоту
І мудрую цвёрдасць дубоў.
Люблю ў цішыні затаіцца,
Каб сон не парушыць асін,
І слухаць, што дрэвам прысніцца
І вырвецца потым у сінь.
Вось так нараджаецца слова
Ў дрымоце празрыстай лясной,
Нібыта званочак ліловы,
Што ў ліпені цвіў пад сасной.
30. 08. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124083003427