За баравiкамi
Схаваўся хітры баравік.
Ды зрок мой востры, ён – наводчык,
Да пошуку грыбоў прывык.
Другі прыгожы – беланогі,
Пад дубам вырас – дзіўны сон.
Непадалёку ад дарогі
Жаўтлява – белы парасон.
Бурштынавыя, маладыя –
Вакол запаланілі лес.
Пахучыя ды ядраныя,
Адзін у верас аж залез.
Карычневы, рудагаловы –
За сцежкаю баравічок.
А побач з ім чарнагаловы,
Нібыта ў шапцы мужычок.
Мінаю ёлкі ды бярозы –
Мясісты, тоўсты бачу грыб.
Халаднаваты выгляд бронзы,
Спадыспаду нібыта німб.
Праз невялічкую паляну
Знаходжу ладны саснячок.
На мох зялёны зверху гляну –
Апошні мой баравічок.
Паклон табе, мой лес прыгожы,
З каралямі тугіх брусніц!
На ўсе прыгоды лес мой гожы,
Перад табой схілюся ніц...
Свидетельство о публикации №124083001564