Дрыготкая асiна
Са страхам на яе гляджу.
Напэўна, літасці прасіла –
Іуда заступіў мяжу.
Яна напасці не чакала,
Заўсёды горкаю была.
Няшчасце дрэва напаткала,
Я страшны прыклад прывяла.
Вісіць Іуда на асіне,
Аб гэтым забыцця няма.
Такі цяжар яна не скіне,
Ды ў чым павінная яна?
Што здрадніку дала прытулак?
А хто пытаў яе аб тым?
Маленькі, цёмны закавулак...
З пячы цягнуўся стужкай дым.
Ён стаў для здрадніка апошнім,
Асіна прыняла яго.
Магчыма, што сюжэт апошляць,
Не варты слова ён майго?
Але заўжды шкада асіну,
Трапюткая, пачую ўздых.
Маркотную я не пакіну,
Учынкам здраднік даў пад дых...
Свидетельство о публикации №124083001533