Алешыны на беразе...

Алешыны на беразе канала,
Вялізныя, прыгожыя, густыя.
Напэўна, самасейкі, іх прызнала,
Магутнай сілай вольхі налітыя.

Хапае, пэўна, ім вадзіцы, сонца,
Разложыстыя, пышныя  – прыгожы.
Канал Агінскі – радасць, што без конца,
На ўсе выпадкі ў жыцці ён гожы.

Алешыны шурпатыя, наогул,
Але не гэтыя, бо прыгажуні.
Глядзяцца ў люстэрка, дзякуй Богу!
Вадзіца адлюстроўвае: «Красуні!»

Алешыны на беразе канала...
Расла я з імі разам – добра помню.
Цяпер яны – старонкаю з анала –
Майго далёкага дзяцінства помнік.


Рецензии