Верш несмяротны
Мастацкі твор мне дарагі.
Ад сэрца верш, зусім не штучны,
Душы кранае берагі.
Натхнёны, дзіўны, шчыры, любы,
Як вобраз той, што не забыць.
Не зычыць верш нікому згубы,
Ён нарадзіўся – мусіць быць!
Верш самастойны, добры, чулы,
Для думак зручнае жыллё.
У мностве іншых патанулы,
Як года прошлага быллё.
Аднак, зрабіў сваю верш справу,
Падзеям прысвячаўся твор.
Застанецца навек па праву,
Як ладнай творчасці ўзор.
За кожным добрым вершам – праца,
Нязграбны, часам, верш, благі.
Удалы – трэба пастарацца,
Пасрэднасць – ліха берагі.
Свидетельство о публикации №124082901384