На Прачыстую сонечна, цёпла, празрыста...
На Прачыстую сонечна, цёпла, празрыста,
Не плыве яшчэ вырай ад нас галасісты,
І шуміць яшчэ клён ля царквы - не бязлісты.
Яшчэ дзень зіхатлівы і нават іскрысты,
Яшчэ позірк яго залаты, прамяністы.
На Прачыстую сонечна, ціха, празрыста.
І за хатаю сад дагарае квяціста.
28. 08. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124082802198