Адвечны бор
Ён песціць зрок сваёй красой.
Перакрыжованы дарогі,
Збыткоўна змочаны расой.
Кілім, што з моха, пад нагамі,
На ім красуюцца грыбы,
Прыгожыя ў квяцістай гаме,
Як вынік споравай сяўбы.
Бор меднастволы, цёмнагрывы,
Лес – прыгажун, ён чараўнік.
Прымае ветраў злых парывы
Зямлі радзімай вартаўнік.
Пах-водар ад сасны цудоўны,
Расстацца з гэтым? Не магу...
Мой рух да бору паслядоўны,
Уражанні ўсе зберагу.
Адвечны бор, зелёнакрылы,
Я не іду па ім – плыву...
Мой лепшы сябар – чулы, мілы...
Не здраджу, бор, пакуль жыву...
Свидетельство о публикации №124082801466