Душа i хмары

Душа, яе б спазнаць, сястра нябёсаў,
Купаецца у летуценнi думак.
Рубцуюцца жыццёвыя палосы
Вятрамi зорнымi, то з плачам сумным.

Як хмары, думы цепляцца ў бяздоннi:
То сцеляцца дымлiвым пакрывалам,
Ды фарбаю сiвой фарбуюць скронi,
Да долу нiзка гнуць Аида шалi.

То вусны запрыкмецiць новы месяц,
Танцуюць думкi-хмары дзiўны танец.
Пабавiць вецер светлай, мудрай п`есай,
Узыдзе зорка i даруе шанец.

Танцоркi-воблакi мяняюць маскi,
Усмешкай скачуць вобразы па твары.
Душа ад ясных думак добрым часам
Смяецца з сэрцам з чарадзеяк хмарак.


Рецензии