Ранак на Успленне
Кажуць шлях у сьвет другі.
У дзяцінства сьвет далёкі,
Мірны, добры, дарагі.
Там заміж асін, бярозаў
Падрасталі саснякі
І ў вясёлках ранніх росаў
Крэпкія баравікі.
Лес, змарыўшыся ад спёкі,
Замаўкаў, як нежывы.
Ў паднябессі ў край далёкі
Плылі клінам журавы.
Жніво скончана. Успленне.
Серп да лета спачывай.
Гаспадар, рыхтуй насенне
Ды палеткі засявай.
Сонца стрэлы праз аблокі,
Вокнамі ў далёкі рай.
Ах, які ты сьвет шырокі
Ды найлюбшы- родны край
Свидетельство о публикации №124082704213