Бой агнявы...

Бой агнявы, бязлітасны, бясконцы...
Крывавы, страшны, жудасны бой-цмок.
Неўтаймаваны бой пужае сонца,
Яно хутчэй скацілася ў лясок.

Кровапралітны, грозны ды заўзяты,
Пужае нават неба гэты бой.
Напружаны, рашучы ды зацяты,
Неміласэрны, люты бой-разбой.

Няшчадны бой, ён моцны ды смяротны,
Гарачы, справядлівы бой – святы...
Упаў, загінуў камандзір наш – ротны,
Мы ж не пакінем родныя пасты.

Працяглы бой, суровы, пераможны,
Мы адстаялі, мы перамаглі...
Цяпер над мёртвым ротным плакаць можна,
Не сорамна – зрабілі, што змаглі...


Рецензии
Ваш верш нагадаў мне апошні бой бацькі супраць элітных частак Вермахта, у якім ён быў паранены.
Тры дні ўтрымлівалі вышыню на тэрыторыі Польшчы ў верасні 1944 года, але не адышлі.
З удзячнасцю.

Геннадий Трутько   27.08.2024 13:03     Заявить о нарушении
Мы ўсе, Генадзь, павінны быць удзячнымі таму святому народу, які спас нас ад фашызма, партызанам, салдатам.
Шчыра дзякую за аповяд аб Вашым бацьку, які так добра ваяваў. Ён сапраўдны герой.

Татьяна Цыркунова   27.08.2024 22:56   Заявить о нарушении