Вэрхал i тлум
леанід ПРАНЧАК
Як будзе, так будзе. Абрыдла мне ўсё…
Я ледзьве трымаю ляйчыну спакою.
Якое надвор'е, такое жыццё.
Не стойце, прашу,
Над душою.
Я лёс успрымаю як здзейснены факт.
Праходзіць усё і сплывае вадою.
Як я адчуваю сябе? Аніяк!
Не стойце, прашу,
Над душою.
Што вам да маіх растрывожаных дум?
Мяне не пытайце ісці вам кудою.
Калі гэткі вэрхал, калі гэткі тлум,
Не стойце, прашу,
Над душою.
Знямога ў вушах правадамі гудзе.
Пачуцці абражаны дробнай муштрою.
А вы, калі нават стаяць няма дзе,
Не стойце, прашу,
Над душою!
26.08.2024
Свидетельство о публикации №124082602031