Майму малому Мiку
Ты ў прыгажосці разумееш шмат:
На радасць нам быў адшукаць гатовы
Вазон бягоніі, чаруючай пагляд!
Стаіць, работаю сваёй задавалёны,
З шчасліваю ўсмешкай на твары.
Час праляціць і гэты цвет чырвоны
Дасць Божа, стане променем зары.
І будзе гэты промень пуцяводным,
Асветліць да высокай мэты шлях!
Каб быў у справах ты высокародным
І разбіраўся б добра у сябрах!
Унучак мой, мой Міка, ці Мікола!
Як кветкі гэтыя, дай Бог, табе цвісці!
Каб мог ты радасць дараваць наўкола
І Творца словы людзям данясці!
Свидетельство о публикации №124082504244