Бацькава булка

Увосень свята – Бацькі булка,
Зямліцы дар – духмяны хлеб.
Спявае песні шчыра, гулка,
Мой край славутых, шчодрых глеб.

Прыгожы каравай вялізны,
Майстэрства, пэўна, трэба мець.
Амаль што пуд вагі прыблізна,
Гучыць у гонар, ззяе медзь.

Зямельцы-матухне падзяка –
Схіліцца трэба нам усім.
Пяцёрка булцы – вось адзнака,
Спяваюць людзі хлебу гімн.

Традыцыяй прыгожай болей:
Ад Бацькі булка-каравай.
Старалася ўлетку поле,
Свядомы, мілы, родны край.

Ад рук зацятых хлебаробаў
Цудоўны, смачны хлеб такі.
Хто паспытаў, узяў на пробу,
Адзначыў: «Добра, мастакі!»

Сапраўдным дарам Бацькі булка,
Як прыклад для ўсіх людзей.
Прыгожая ды вельмі ж пухка,
У цэнтры радасных падзей.


Рецензии