Гульнi дзяцiнства

Канчаецца жнівень. Спякота.
На вуліцы Яблычны Спас.
А сэрца ў каторы ўжо раз
Ізноў ахінае маркота.

Дзяцінства ўспамін расцвітае
Званамі на Ўспленне царквы.
Гайня басаногай дзятвы
У Пікара жвава гуляе.

Чутны іх вясёлыя ўскрыкі,
Калі хто з іх Пікара збіў
І вызваліць біту рашыў,
Хоць шанец ён меў невялікі.

Канчаецца жнівень. Спякота
Адыдзе праз дні на паўдня,
Закончыцца мірам гульня,
Настане заняткаў забота.

Не ведалі дзеці бяды
І марылі мірна часамі
У вырай злятаць за гусямі,
Каб сельскай пазбыцца нуды.

І вось праляцелі гады
І ўслед за гусямі вясною
Абшары я родныя мрою
Са смакам крынічнай вады.


Рецензии