***
упрыгожаны хаты.
Невялічкая вёска
Радзіма , са Святам!
Хто гайдаўся ў калысцы
ў доме дом не забудзе.
Вельмі трапна калісьці
месца выбралі людзі!
Тут хавалася рэчка
у лазовых карчах
і цяляткі-авечкі
тут раслі на вачах.
Ў лес пайшлі хутаране,
як настала пара:
Паўла селішча, Мані,
Чуха побач, Змітра!
Хведар, Мельнік,Клімкова,
Кручкоў там , Дрыкапоц,
вось туды Малюкова,
там Балотніцы моц....
Там Якуба, Адоля,
Марка - ўсё не з паноў,
а к Скароднаму поле
нашых Шкалабаноў!
Ўсюды былі гароды,
клопат бабы, а дзед
вешаў ў лесе калода,
каб у хаце быў мед.
Колькі іх праляцела
тых імклівых гадоў.
Быў калгас, дзе кіпела
праца нашых дзядоў!
Стала селішчам цесна
сярод дрэў і карчоў,
конь магутны жалезны
ў нашу вёску прыйшоў.
Асушылі балоты,
рэчка прама бяжыць
толькі меней народу
стала ў вёсачцы жыць.
Зноў ні лазні, ні школы,
ні канторы, ні ФАПа.
Лесу коціцца кола,
самі дзеды і бабы.
Ёсць і розум, і рукі.
Трэба верыць і жыць.
Будуць дзеці і ўнукі
прыязджаць адпачыць.
Будзе тэхніка, будзе
бусел ў небе кружыць.
Будзе радасна людзям
ў роднай вёсачцы жыць.
Будуць ўтульнымі хаты
і з багаццем двары.
Ўсіх віншую са Святам,
дарагія сябры!
Свидетельство о публикации №124082106298