Хлуслiвы колас
Хоць архаiчная, дый сёння не чужая.
Хлусня агорне хiтра, сцiпла ў свае полы,
Растопiць розум, мроi ў пушчы заблукаюць.
Таму хлусня да сэрца, як «рука матулi»,
Лiпучая смала, як мёд душу салодзiць.
Як птах вiе гняздо, ды скача, як казуля,
Накiдвае на цемру сарафан усходнi.
Заманьвае пацiху ў сетку з павуцiння,
Здаўна там думкi пагублялi рэчаiснасць,
Хлуслiвы колас той – рассыплецца у жнiўнi,
Калi натхненне прыйдзе каравай спячы свой.
Свидетельство о публикации №124082103538