Шэпт
Нібы ветрык, што сам занямог.
Напаткала цябе, пэўна, ліха,
Уголас ты адазвацца не змог.
Асцярожны шэпт, нібы малітва,
Зразумею яго, хоць слабы.
Слова быццам алеям паліта,
Твой напружаны шэпт барацьбы.
Шэпт пачую праз годы расстання,
Даляціць цераз мора твой шэпт.
Неўміручая сіла кахання,
Ты той сілы сапраўдны адэпт.
Шэпт гарачы, настойлівы, годны...
Ён ласкавы, пяшчотны, як сон.
Шэпт салодкі, неверагодны...
Далятае да сэрца паклон.
Свидетельство о публикации №124082103476