Спякота
Палены асфальт
паўсюль, куды
цягнецца вока.
Спякота…
Такая, што
не заўважаеш
нiчога навокал.
Спякота…
Нiбыта гукі
крокаў есць, а
быццам няма нiкога.
Спякота…
Ноч, трызненне,
уставаў па ваду,
а пабачыў чорта.
Спякота…
Світае, у ложку
два целы мокрыя
цалкам ад поту
Спякота…
Гарачым паветрам
заўтра над галавою
як меч дамоклаў.
Спякота…
Канец усяго
плыве праз
адкрытыя вокны
Спякотна…
Свидетельство о публикации №124082004210