Зрабiць выснову

Адданасцi сяброў i родных
Не патрабую, нават не чакаю.
Ды i павагу, з сэрцам згодна,
Не падаюць так проста, з кубкам чаю.

Таму няма  рубцоў на сэрцы
Ад даўнiх крыўдаў, нечаканай здрады.
Маёю доляй страх не верцiць:
Што паўтарыцца, зноў не тыя карты.

Жыццё не можа быць без спрэчак,
Сустрэч хлуслiвых i расчаравання.
Яны –  заўжды урок, дарэчы,
Для будучынi нашай – лекаванне.

У кожнага свая дарога,
Сустрэчы нашы – скрыжаваннi шляху.
Ну а далей?.. Наш лёс ад Бога:
Цi родныя, цi з розных гнёздаў птахi.

Галоўнае, зрабiць выснову…
Зло –  браць адказнасць за чужыя ўчынкi:
Не дасць нам выкаваць падкову,
Да долi лепшай зблытае сцяжынку.


Рецензии