Ален Дэлон

Пераклад тэкста песні Іллі Кармільцава "Взгляд с экрана" для гурта Nautilus Pompilius



Яна чытала свет як раман,
А ён апынуўся спамам.
Суседзі па пад'ездзе —
Хлопцы з душой прышчавай.
Прагулка ў парку без дога
Абыходзіцца надта дорага,
Маці вучыць на памяць нумар морга,
Калі яе няма вельмі доўга.

Бацька ў хаце не знаходзіць дзвярэй
І плюе ў талерку з ружай.
Яна старэйшая за несталую маці,
Ён павінен стаць яе мужам.
Першы вопыт бойкі супраць потных рук
Прыходзіць заўсёды рана,
Каханне  — толькі твар на сцяне,
Каханне  — позірк з экрана.

Ален Дэлон размаўляе французскай.
Ален Дэлон размаўляе французскай.
Ален Дэлон, Ален Дэлон не п'е адэкалон.
Ален Дэлон, Ален Дэлон п'е двайны бурбон.
Ален Дэлон размаўляе французскай.

Хлопцы могуць старацца ў кватэрах сяброў,
Яна таксама бывае там.
І не мае заўсёды нічорта,
Акрамя штодзённых драм.
А дома зусім другое кіно
Яна глядзіць у ягоныя вочы,
І мроі ўваходзяць у сьцёгны кахання
Мацней чым знаёмыя ночы.

Ален Дэлон размаўляе французскай
Ален Дэлон размаўляе французскай
Ален Дэлон, Ален Дэлон не п'е адэкалон,
Ален Дэлон, Ален Дэлон п'е двайны бурбон,
Ален Дэлон размаўляе французскай.



18 08 2024


Рецензии