Кропля

КРОПЛЯ
леанід ПРАНЧАК

Бушуе да ночы
Ліхая віхура.
Скразныя вятры
Неўтаймоўна гудуць...
Каменнае сэрца і тоўстая скура
Ад болю надзейна цябе сцерагуць.

Кропля камень точыць,
Воўну точыць моль.
Чалавекам робіць
Чалавека боль.
Шчасце не сурочыць
Вечнай праўды соль.
Чалавекам робіць
Чалавека боль.

Нягода навокал.
Мне прыкра і хмура.
Ды снег хутка сыдзе,
Таму што вясна.
Каменнае сэрца і тоўстая скура –
Твой лёс незайздросны, але не віна.

Кропля камень точыць,
Воўну точыць моль.
Чалавекам робіць
Чалавека боль.
Шчасце не сурочыць
Вечнай праўды соль.
Чалавекам робіць
Чалавека боль.

Не ты вінавата,
Не я вінаваты,
Што ноччу
Вярнулася раптам цяпло.
Не ведаю,
Гэта набытак ці страта:
Каханне, якое
Было ды сплыло?

Кропля камень точыць,
Воўну точыць моль.
Чалавекам робіць
Чалавека боль.
Шчасце не сурочыць
Вечнай праўды соль.
Чалавекам робіць
Чалавека боль.

18.08.2024


Рецензии