Прысвячаецца Пятру Бiталю
Дарогай горнай, вязкай, па ухабах.
Ды не азлобiў сэрца, поўнiў верай,
Не прыжылася крыўда цiскам страхаў.
Святар, паэт, настаўнiк, перакладчык,
Сцярог любоў да краю, роднай нiвы.
У цяжкi час радзiмы – ёй не здрадзiў,
За будучынь змагаўся, быць шчаслiвым.
Не выстудзiў душу мароз сiбiрскi –
Не змог руднiк, лесапавал Заўралля…
Не сцёрлi мiр духоўны, дзе ён вырас,
Хоць сэрцайка ў няволi так стагнала.
Для хлапчука – цягнуўся да навукi –
Каб падтрымаць, не даць грубець ў няволi,
Твор «Пан Тадэвуш» ў гуках завiрухi
Перакладаў, натхняў да лепшай долi.
Ляжалi на абгортачнай паперы
З-пад самаробнай ручкi з рыпам словы,
Звiлiся кроў i плоць ў надзеi з верай
На час свiтанку, раннi, ясны золак.
Парыж салонны, у руках дрыжачых
Завеяў гул ды крык вятроў сiбiрскiх,
Разглядвалi сябры, а сэрцы ў плачы,
Паiў радок з зялёнкi элiксiрам.
Пакiнуў творы – гiстарычны пасак,
Каб не змаглi навек схаваць у кратах.
Не загубiлi праўду сярод казак,
Ды зелянела рунню ў сэрцах вартых.
Свидетельство о публикации №124081702298