Даль мая маркотная
Ціхая, знямелая.
Пушча, ты дрымотная,
Як дзяўчо нясмелае.
Дасць прытулак кожнаму –
Мне так падавалася.
Часу звыш трывожнаму
Вернай заставалася.
Даль мая чароўная,
Нечым засмучоная.
Як сваячка кроўная,
Што жыццём вучоная.
Даль, ты неабсяжная,
Мора разліванае.
Пушча недасяжная,
Сэрца разламанае.
Даль мая жаданая,
Птушка лёгкакрылая,
Вечнасці адданая,
Насамрэч, ты мілая...
Свидетельство о публикации №124081502526
Птица легкокрылая.
Вечность дней желанная.
А по правде милая.
И за лесом стелется.
Тропою нежданною.
На сердце метелица.
На душе так званная.
Любви и тепла.
Борис Воловик 15.08.2024 17:48 Заявить о нарушении