Зоркi заiнелыя

ЗОРКІ ЗАІНЕЛЫЯ
леанід ПРАНЧАК

Вецер вее,
Снег мяце,
Вёска ўшчэнт замецена.
У сарокі на хвасце
Чорная адмеціна.
Серабрысты снегапад,
Месяцам асвечаны,
Замятае стрэхі хат,
Долу гне алешыны.

Неба, поўнае сінечы,
Хмурае і грознае.
Як жа ж ты прыйшла дарэчы,
Зімачка марозная!
Ад Расонаў і да Брэста
Зоркі заінелыя.
Беларусь, нібы нявеста,
У бялюткім вэлюме.

Цеплыня каханых рук
Сэрца ласкай радуе.
Як з таполяў белы пух,
Снег на сцежку падае.
Не маркочуся дарма,
Палкім вуснам горача.
Ох, ты, зімачка-зіма,
Як з табой мне хораша!

Неба, поўнае сінечы,
Хмурае і грознае.
Як жа ж ты прыйшла дарэчы,
Зімачка марозная!
Ад Расонаў і да Брэста
Зоркі заінелыя.
Беларусь, нібы нявеста,
У бялюткім вэлюме.

14.08.2024


Рецензии