Пахне вёска

Пахне ў жніўні вёска
Зернем, караваем.
Сумным адгалоскам
Водар далятае,
З ноткамі дзяцінства,
З песняй маладосці,
Дзе гады  прабеглі,
Дзе чакалі ў госці…

Шчырасць рассявала
Сонейка палеткам.
Жыта прыпявала:
- Прыязджайце дзеткі,
Да свайго парогу
Ды да роднай нівы,
Дзе сваю дарогу
Пачынаў шчаслівы!

За ракой, ля гаю -
Сполахі - зарніцы
Ў хованкі гуляюць
Над ляском Крыніцы.
Вербы распусцілі
Аж да долу косы,
Дзе калісь маленству
Мылі ногі росы.

За акном ля студні -
Ліпа - векавуха
Помніць святы, будні
Шапаціць на вуха:
 - Не сумуй! Не трэба,
Слёз не лі дарэмна!
Пасвятлее неба,
День не будзе дрэнны.


Рецензии
Добрыя ўспаміны. Па нашаму спакойныя і цёплыя.

Валерий Хотеев   14.08.2024 00:54     Заявить о нарушении
Вялікі дзякуй! Прыемна сустрэць аднадумца!

Людмила Воронова Супрун   14.08.2024 09:32   Заявить о нарушении