Жэня Филипчик

Жэня Філіпчык

Не так даўно ў вайнушку з сябрукамі
Гуляў за вёскай Жэнька дапазна.
Як ведаў,  што яна не за гарамі,
Ды не гульня,  сапраўдная вайна…

Было яму тады гадкоў пятнаццаць,
Ён  камсамольцам скочыў сёмы клас…
А лецейка?!  - Гуляць, не нагуляцца!
Але ж не да яго. Ваенны час…

Уразіла, што ўбачыў ён за вёскай,
На трэці, ці чацвёрты дзень вайны,
На ўсё жыццё пакінула палоскі
Такім, як ён, падлеткам без віны.

Сагналі шмат да вырытага рова -
Старых, жанчын, падлеткаў і дзяцей.
Дазор то выў, то рваў лагцуг нярвова,
А фрыц крычаў: «Шнель-шнель!» ( Хутчэй! Хутчэй!)

Людзей таўклі, каб самы лезлі ў яму,
Агульную магілу для жывых,
А Жэнька, хлапчучок, ляжаў за брамай
І плакаў,  слёз не тоячы сваіх.

А цела, нібы паралізавала,
І розум не жадаў даць думкам ход.
 - За што? За што?  - Так сэрцайка крычала.
 - За што на смерць яго вядуць народ?

Стаялі непахіснымі жанчыны,
Тулілі сваіх дзетак да спадніц,
Цярпелі здзекі, тумакі і кпіны,
І тут старэнькі дзед, з-за маладзіц…

Не выйшаў! Не, а выклыпаў калека.
Згубіў яшчэ ў дванаццатым нагу.
Ён крыкнуў немцу : «Гер, будь чалавекам!
Мяне застрэль у першую чаргу!»

А дзетак не чапай! Не вінаваты!..
Яны - анёлкі, чыстыя душой!"
Ад злосці счырванеў фашыст цыбаты
І дзеда таўкануў у роў нагой.

Руку падняў і «фойер» крыкнуў злосна,
І кулі з свістам вырашылі лёс.
А хлопчыка пранзіла болем вострым,
Як быццам  сам памёр ён і ўваскрос.

Хацелася крычаць, каб людзі чулі:
 -  Ад дзетак і матуляў - рукі прэч!
Але ў вушах  яшчэ свісталі кулі
І цішыня ўздымала смерці меч.

На ўсё жыццё запомніць гэты хлопча,
Як рагатаў з забітага фашыст,
Як першы раз смерць заглядала ў вочы
І сэрца калаціў тых куляў свіст.

Як страшна дзецям  бачыць, не, не звера,
А нелюдзей, што ў вобліку звяроў,
З захворваннем - фашыстская халера,
Што бьюць матуль і кідаюць у роў.

Яшчэ страшней запомніць, як магіла,
Варушыцца, бы глеба ад гармат.
Так дай жа, Божа, свету міра крылы,
Каб ваяваці скончыў з братам брат.


Рецензии