Шумiць мой лес, лiсцё гайдае...

***
Шуміць мой лес, лісцё гайдае,
А жнівень запрашае ў лес.
Ці дапішу радок, хто знае?
Іду жыццю наперарэз...

Іду, залезе грыб у кошык,
Іду, ў душу залезе сум -
Незразумелы, ды прыгожы,
Як лесу жнівеньскага шум...

Іду жыццю наперарэз
У мілы майму сэрцу лес,
А ён шуміць, лісцё гайдае
І радасна мяне вітае...

11 - 12. 08. 2024 г.


Рецензии