Dziuny kalejdaskop
Палез я сёння на старую антрэсолю
і там знайшоў дзіцячы свой калейдаскоп,
ёсць драпіны на шкляначках, жукі, пясок.
- Хадзі сюды, сынок, што бачыш там, Змітрок?
Малы з настроем прыхіліўся:
- Я бачу космас, зоркі, іншапланецян,
Вялікі выбух, дыназаўраў і вулкан!
Прысеўшы на падлогу ад здзіўлення,
я лыпаю, напружваю свой зрок,
але, нажаль, ў трубцы толькі
шкло, антрэсоля, мухі і пясок.
2023-24
по-русски
http://stihi.ru/2023/03/02/5110
Свидетельство о публикации №124080904589