Эпiзод

Хто сказаў, што мы не містыкі?
Паглядзеўшы адзін аднаму ў вочы,
убачылі там знічы
і пайшлі да ложка.
Было трынаццатае,
і ці рэтравінтажны Меркуры,
ці Сатурн атадраў Венеру,
а нам не спадабалася ў ложку.
"Прысніцца ж такое!",- сказала ты, расплюшчыўшы вочы,
і заравела, убачыўшы мяне ў сваім ложку.
"Прысніцца ж такое!» ,- падумаў я,
успомніўшы, што ты ніколі не крычыш.

Хто ты і хто я?
Мы дагэтуль не ведаем сваіх сапраўдных імёнаў.
Хто сказаў, што мы павінны іх памятаць?
Мы не прамовілі ні гуку.
Божа, якое вар'яцтва... у цішыні...
Што ёсць цішыня?
Пар ад гарбаты вылецеў у фортку,
стаў воблакам,
потым дажджом, пад якім мы пазнаёміліся
і доўга маўчалі, гледзячы адзін аднаму,
не, не ў вочы, у цішыню.
Я дрыжаў ад цябе, цябе трэсла ад мяне,
нас супакоіў сігнал тэлефона.

- Алё.
- А…
- Вы памыліліся.

Хто сказаў, што мы былі разам?
Лухта! Гэта не ўваходзіць ні ў якія рамкі.
Праўда, выходзіць за рамкі, ай усё... якая розніца.
Ты не любіш зорнае неба,
я цярпець не магу дождж,
прабач, мы не створаны адзін для аднаго,
хай нават і маўчым у цішыні.

2001-2024

по-русски тут:

http://stihi.ru/2023/07/15/3968


Рецензии