Блукаць па лесе, грыбы збiраць...

***
Блукаць па лесе, грыбы збіраць,
Пра нешта думаць і не чакаць
Халоднай восені, злой зімы,
Калі маўчаць будзе лес нямы.

Блукаць па лесе, як па жыцці,
Раўчук засохлы дзе перайсці
І выйсці зноў на узмежак лесу,
Дзе жнівень піша блакітам п'есу.

Блукаць па лесе, пра нешта марыць,
Пакуль жыццё над табой не хмарыць,
Пакуль ты можаш яшчэ паспець
Апошняй песняю празвінець...

09. 08. 2024 г.


Рецензии