У сугучнасьц з прыродай
З шолахам траў і трымценьнем лістоў,
Са стукам дожджыка ў зачыненыя вокны
Да і з мелодыяй птушыных галасоў.
З вясновым пахам, птушак шчабятаннем
І з ціхенькім цячэньнем ручая,
З ўспамінамі дзяцінства і з парэчкі чаем -
Без месца гэтага сама я і ня я.
Тут дуб стаіць мой, ценем накрывае,
Пад ім трава і возера, гарод...
Тут ластаўкі на правадах, тут Сонца грае
Сваімі промнямі заходу праз драўляны плот.
На полі кветачак чароўных назьбіраем,
Сьцежка дзяцінства завядзе ў вялізны лес,
Ідзем мы разам з Сонцам па бярозак гаі
У душы сьвятло; Радзіма - мой адзіны абярэг.
Свидетельство о публикации №124080606260