ЕСЛИ БЫ...

Калі б Гасподзь паслаў мне крылы
І паслухмяным стала цела,
Я над сваёй краінай мілай
У паднябессе паляцела б.

І там, дзе зла няма ніколі,
Прасіла б роднай Беларусі
Благаславеннай светлай долі,
Аб тым усё жыццё малюся.

У вышыню, бліжэй да Бога,
Душа стамлённая імкнецца.
Не трэба лёсу мне другога,
Як той, што ёсць Радзіма ў сэрцы.

* * *
Кірунак у неба вачам дай сваім,
Душа ў вышыню хай заўсёды імкнецца,
Тады непатрэбнае знікне, як дым,
І блаславенным напоўніцца сэрца.

За мір і за дружбу заўсёды стаю,
Хай знікне духоўная цемра, малюся.
Нябеснай Радзіме душу аддаю,
А сэрца - маёй дарагой Беларусі.


Рецензии