Беларуская душа

БЕЛАРУСКАЯ ДУША
Леанід ПРАНЧАК

Шчасце побач, шчасце блізка.
Выглядае з-за пляча.
Ох, запала цымбалістка
Ды на сябра-скрыпача.
Ад пяшчоты вочы ззяюць.
Раздзімае вецер плашч,
Так іграюць, як кахаюць,
Цымбалістка і скрыпач.

Лес шуміць,
Рака спявае,
Сэрца шчасцем поўніцца.
Тая музыка святая,
Нібы цуд, запомніцца.
Бо скрыпач і цымбалістка
Пара закаханая,
І яна і ён – артысты,
Богам цалаваныя.

Два музыкі – віртуозы.
Захапленне не стрымаць.
Ад расчуленасці слёзы
На вачах маіх блішчаць.
Сэрцу чуйнаму музыкі
Дораць сонечны настрой.
Льюцца чуйных струнаў зыкі
Над радзімай стараной.

Лес шуміць,
Рака спявае,
Сэрца шчасцем поўніцца.
Іх мелодыя святая,
Нібы цуд, запомніцца.
Бо скрыпач і цымбалістка
Пара закаханая,
І яна і ён – артысты,
Богам цалаваныя.

Звонка дзынькаюць цымбалы,
Падпявае ім скрыпач.
Птушкай музыка лунае,
Хочаш смейся, хочаш плач.
І крыляе па-над краем,
Ёй адлегласць не мяжа.
Непаўторная, жывая
Беларуская душа.

06.10.2023


Рецензии