Дождж iдзе. I праходзiць жыццё...

***
Дождж ідзе. І праходзіць жыццё.
Пралятае чарговае лета.
І такое ў душы пачуццё,
Што галоўная песня прапета.

А з прапетаю песняй як жыць?
Даражыць хіба летам чарговым?
Ці наступную восень любіць
І натхняцца старым, а не новым?

29 - 30. 07. 2024 г.


Рецензии