Вянок Максiма

Сярод вянкоў, што носяць херувімы,
Дзе словы-кветкі ззяюць праз вякі,
Адзін вянок святочна асаблівы:
У ім іскрацца зоркі-васількі,
У ім дыханне і душа Максіма,
Шчымлівы погляд залатых вачэй…
Уплецена венерыным бурштынам,
Каб Беларусь была яшчэ ярчэй!
Яшчэ святлей! І крылы херувімаў
Шлюць блаславенне – рукі працягні –
І ты адчуеш, што «Вянок» Максіма
Як абярэг для матухны-зямлі.


Рецензии