калi мы паспелi

Калі мы дакладна паспелі памерці?
Учора надзеі, пазаўчора мы дзеці,
А сення мы недзе не у гэтым свеце,
На нейкай самотнай адлеглай планеце.

Кажаш, калі мы паспелі памерці?
Рэальнасць пужае, яна нас не песціць.
Недзе падзьмуў гарачы ледзь вецер -
I ўсё, і ўсе думкi зрабіліся смеццем.

Я не прыгадаю дзень сваей смерцi,
Цень не адкіне цень на паперцы.
Адзiны ўспамін - аб тым самым леце...
Што мiтусiць ? Спадзяюся не сэрца.


Рецензии