Успамiн аб прыгожым

Успамін аб прыгожым прыгожы  заўжды,
Калі нават ляцяць за гадамі гады
Нібы птушкі у вырай асенняй парою
І, калі толькі ў думках дарогай старою
Пралятаю падлеткам я з Тучы ў Сінёўку,
Дзе я вочы каханай убачыць зноў мрою.
Я тады юнаком пачуваюся зноўку!

Толькі песень старых я не ўмею спяваць,
Іх і ў роднаму краю даўно не чуваць.
Усё расейскай папсы пустазеллем забіта,
Нават роднае мовы не чулі нібыта!
Пачынаецца дзень і па медыя зранку
Дакладае вядучы сур’ёзны і статны,
Дзе залева прайшла, ураджай дзе выдатны…
Ловіць вуха не мову, а боле трасянку.

Не магу ўразумець ці я сплю, ці сканаў,
Што матулінай мовы ніяк не пазнаў?!
Больш няма родных слоў і чужая гаворка,
Што ажно гарыць крў і становіцца горка
Адчуваць сябе ўжо паўчужым, абакраным,
Нібы сам ты знянацку зваліўся з нябёсаў,
Нібы край стаў другім між дамоў хмарачосаў,
А на месцы сяліб толькі ямы, як раны.

Успамін аб юнацтве прыгожы бясконца,
Хоць для нас і тады не заўжды ззяла сонца,
Ды было многа сілы і смелыя мэты
Што зможам павесці край выкляты гэты
Па дарозе прагрэсу, любові, закону
Духата, цемната дзе дажджамі пральюцца,
Дзе сасьмяглыя вусны зноў мовы нап’юцца
І мой край гуманізму ўздзене карону!


Рецензии