Навальнiца

Ажылыя дрэвы хістаюцца з боку ў бок,
Машуць сваімі галінамі, нібы рукамі.
Вецер спякотны прынёс навальніцу здалёк,
І расчынілась грымотнае неба над намі...

   ______________________________


Порахам прапахла наваколле,
А акоп мядоваю іргой.
І адкуль яна ўзялася ў полі?...
Можа сад, панішчаны вайной...

А цяпер калі ўсчалася бура
І імкліва сыпле перуны,
Я успомніў як калісьці здуру
Цэлы сад у вёсцы папаліў...

А трава была такой сухою,
Як і зараз, толькі іскру кінь...
Я тады на ўсё жыццё засвоіў-
Вынік будзе горкім як палын.

А якіх яшчэ чакаць наступстваў
Ад рыўка, што распачаў дурны...
Бліскаюць на спапялелых пустках
Перуны як прывіды вайны...

І чамусьці дождж такі халодны,
Пэўна хоча астудзіць запал.
З гэтым ты крыху спазніўся, родны,
І не ўсім прымроіцца фінал...

Большасць у яго і не патрапіць,
Пусціць тут карэнне у акоп...
І учыніць бура ў ім патоп,
І нарэшце ад пакут пазбавіць...

Пах іргі у ветры навальнічным
Гоніць згубу, што сядзіць каля...
Я амаль згубіў сваё аблічча...


Рецензии