У нас у Чортаве
І цягнецца смалою час,
Бяру:”У нас у Мічыгане”
Эрнэста Хэмінгуэя сказ.
Яго чыталі ў шостым класе
Дзяўчаты скрытнай талакою.
Тайком дала Таіса Ўласень,
Бо сябраваў Стась тады з ёю.
Былі мы ў парку каля школы,
Наўкол вуллём дзятва гудзела.
Чытаў Стась і румянец кволы
Даў знаць Таісе, што хацела.
Яму і ёй стала ўсё ясна-
Усё сказалі Ліз і Джым.
Стась зразумеў з ёй адначасна,
Што разам быць прыемна ім.
Пазней узімку Стась Таісу
Катацца на каньках вучыў.
Як браў за талію, да нізу
Гарэў увесь і ледзьве жыў.
Яна была самай прыгожай
Для Стася яшчэ ў 8-ым класе,
Ды год пазней усіх дарожай
З’явілася другая ў часе.
Яна й каханнем першым стала,
Як першы покліч жураўліны,
Ды ці яна яго кахала,
Стась не пачуў ад Шэйка Ніны.
Калі мне тут журботна стане
І цягнуцца смалою дні
Бяру я: ”Ўнас у Мічыгане”
І бачу зноў цябе Шэні!
Свидетельство о публикации №124072800232