Колас буйны...
Сакавіты, наліты...
Умалотны, з віду цяжкі,
Не парожны, не пусты.
Колькі працы ў гэтым цудзе?
Прыгажун мой залаты.
Сэрца радавацца будзе –
Нібы лес расце густы.
Колас наліўны ды пругкі,
Дар ад роднае зямлі.
Працавалі добра рукі,
Абслугоўвалі палі.
Жоўтым спелым воскам поўны,
Звесіў долу галаву.
Колас жыта – князь шыкоўны,
Дзякуя табе жыву.
Колас поўны, залацісты,
Не сцяблінка – інструмент.
Край, ты з жытам каласістым,
Мой чароўны дыямент.
Свидетельство о публикации №124072801975