Клопат
Сэрца старанне, бяспрэчна.
Клопат не дробны, вялікі,
Мае свой сэнс ды разлікі.
Клопат нястомны, ласкавы,
Створыць цудоўныя справы.
Клопат бацькоўскі, сардэчны,
Будзеш са мною ты вечна.
Клопат гарачы, надзённы,
Грэеш зімою сцюдзённай.
Клопат няспынны, пяшчотны,
Ты найвялікшы, журботны.
Клопат бацькоўскі, жыццёвы,
Ты для мяне, як аснова.
Клопат быў цёплы ды чулы...
Своечасова не чула.
Клопат святы, нехапаткі,
Клопат ад маці ды таткі.
Сэрца маё замірае...
Як жа цябе не хапае...
Свидетельство о публикации №124072701302