Шанец

Я зноў прасiла пачакаць,
Спынiць свой бег iмклiвы.
Патрэбна мабыць шанец даць,
Каб кожны стаў шчаслiвы?!

I часам лепей не шукаць
Глыбiнныя матывы.
Звычайна жыць i не хаваць
Душэўныя парывы.

Бясконца можна назiраць
Прылiвы i адлiвы.
I бессэнсоўна разважаць:
Хто, дзе i з кiм шчаслiвы!


Рецензии