Нiва бязмежная

Ніва бязмежная,
Ты залацістая.
Здань непазбежная –
Раць каласістая.

Цішшу спавітая,
Даль неаглядная,
Звыш пладавітая,
Шыр ненаглядная.

Працаю цяжкаю
Ты адраджаешся,
Жорсткай сярмяжкаю
Не забаўляешся.

Ведаеш, мілая,
Ты – пладавітая...
Чорнымі сіламі
Ты не спавітая.

Ніва пакінута,
Зноў разараная.
Танкамі зрынута
Поле стараннае.

Ніва стаптаная,
Птушачка шэрая...
Не ратаваная...
Ой, гора без меры...


Рецензии