Абрам i Cара

АБРАМ І САРА
леанід ПРАНЧАК

Мае суседзі –
Абрам і Сара.
Вось гэта людзі!
Вось гэта пара!
Мы беларусы,
Яны яўрэі.
Век пражылі тут
І пастарэлі.

Але спрадвеку
Адна ў нас глеба,
Тут досыць хлеба
І ёсць да хлеба.
Жывём па-людзку,
Па-беларуску.
Гарэлка наша,
А іх закуска.

Абрам і Сара, Абрам і Сара!
Дзівосны водар мацы кашэрнай.
Спявае скрыпка, звініць гітара.
Ільецца песня ў цішы вячэрняй.
Абрам і Сара, Абрам і Сара!
Душы для шчасця душа патрэбна.
Як грому – рэха, як лёсу – мара,
Як зорам – месяц, як сонцу – неба.

Па чарцы возьмем
За мір і згоду.
Мы завялі тут
Такую моду:
Жывём па-брацку
І па-братэрску.
І нам тут добра,
І ім някепска.

Перапляліся
Тут нашы лёсы.
Гамоняць сосны,
Шумяць бярозы.
Ды без сяброўства
Нам немагчыма.
Усіх нас родніць
Адна радзіма.

Абрам і Сара, Абрам і Сара!
Дзівосны водар мацы кашэрнай.
Спявае скрыпка, звініць гітара.
Ільецца песня ў цішы вячэрняй.
Абрам і Сара, Абрам і Сара!
Душы для шчасця душа патрэбна.
Як грому – рэха, як лёсу – мара,
Як зорам – месяц, як сонцу – неба.

26.07.2024


Рецензии