А ЯК БЫ МЫ? бел

Тэле-вядучы, вельмі папулярны
На роздум тэму неяк нам задаў..
Ён у сваёй праграме захапляльнай
Адказ ад нас, дасціплы пажадаў.

Аб тым, як у гарах вясеннім ранкам
Бацька-ліхач сваю сям’ю згубіў.
Як трох дзяцей Матуля-мусульманка
Рабіла ўсё, каб праваслаўны жыў.

Адзін жывы застаўся, на здзіўленне
Хоць нерухомы, і крывёй падплыў.
Увесь зламаны у аўтаздарэнні
Ды Турак-доктар ўсё зрабіў каб жыў.

Адкуль жа грошы, хоць за ўсё тут плоцяць,
Бо ён дзіця. Які яго карман.
І плакаў ён, часцей на верхняй ноце,
Залежыў лёс яго ад мусульман.

Тут і сваіх дзяцей заўжды нямала,
Але ж прыняў яго гэты народ.
Матулі ўся сям’я дапамагала,
Той цяжкі крыж няслі ужо пяць год.

А у мячэцях за яго маліўся
Народ далёкай горнай стараны.
Ажыў хлапчук, бы зноўку нарадзіўся.
А як бы мы?  Адной Зямлі сыны…!


Рецензии
Хоть и одной земли сына, но разнимся менталитетом и прочими особенностями, но надо уживаться и по доброму относиться друг к другу. Николай Сергеевич, огромное спасибо за мудрое стихотворение! Всех благ и удачи!

Иван Проскурин 2   26.07.2024 19:30     Заявить о нарушении
Доброе утро! Зайду.

Николай Сергеевич 01   27.07.2024 06:55   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.